Эпідэмія ліхаманкі Эбола, якая забрала жыцці амаль дзевяці тысяч чалавек у Афрыцы, набліжаецца да завяршэння, паведамляе Сусветная арганізацыя аховы здароўя.

Паводле звестак СААЗ, за апошні тыдзень было зафіксавана ўсяго 99 новых выпадкаў захворвання. Як паведамілі ў арганізацыі, такая невялікая колькасць зарэгістравана ўпершыню з чэрвеня 2014 года.

«Адказ на эпідэмію ліхаманкі Эбола зараз перайшоў у другую фазу, калі асноўная ўвага надаецца не запаволенню распаўсюджвання віруса, а перамозе над эпідэміяй, — гаворыцца ў заяве СААЗ.

Раней улады Ліберыі — краіны з найбольшай колькасцю ахвяр эпідэміі ліхаманкі — заявілі, што ў цяперашні час афіцыйна пацверджаны толькі пяць выпадкаў захворвання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?