Схема магчымага палёту

Схема магчымага палёту

Она параўноўвае ідэю «аўтастопу па галактыцы» з рыбалкай: вялізная рыба трапляе на прынаду рыбака, але спрабуе ўцячы ды цягне лодку за сабой. Падобным чынам касмічны карабель можа запусціць гарпун у камету і, трымаючыся на канаце з нанавалакна, вандраваць на далёкія адлегласці з мінімальнымі затратамі энергіі і лёгка прадказальнай траекторыяй.

Такой «рыбалкай» можна даставіць карабель да Плутона за 5 з паловай год. Гэта ў два разы хутчэй за зонд New Horizons, які ляціць да Плутона з 2006 года.

Ідэя «касмічнага аўтастопу» сёння не выйшла за межы тэорыі, фінансаванне такога праекту ніхто пакуль не прапанаваў.

Збліжэнне з каметай — цяжкая, але не немагчымая задача. У лістападзе 2014 года чалавецтва ўпершыню пасадзіла касмічны зонд на камету 67P / Чурумава-Герасіменкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?