29.01.2015 / 16:51

У аварыі пад Быхавам загінулі ўзбекі

Фота sk.gov.by.

Фота sk.gov.by.

Як паведамілі ў Следчым камітэце, каля 11 гадзін 29 студзеня адбылася аварыя на трасе Магілёў-Гомель, каля вёскі Сялец. Кіроўца Chevrolet не справіўся з кіраваннем і дапусціў сутыкненне з Opel Vivara, які рухаўся насустрач. «Шэўрале» загарэўся. У гэты момант па трасе праязджаў намеснік кіраўніка Быхаўскага РАНС. Ён з іншымі кіроўцамі дапамог патушыць машыну. У салоне «Шэўрале» загінулі грамадзяне Узбекістана (34, 39 і 41 гадоў), якія сядзелі ззаду. Кіроўца і пасажыр з пярэдняга сядзення шпіталізаваныя. Кіроўца «Опеля» не пацярпеў.

На месцы здарэння працуюць следчыя.

КМ

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру