На базе Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзыдэнта (ІАЦ) будзе створаны новы цэнтр, які сярод іншага зоймецца паліттэхналогіямі.

Аб гэтым сёння паведаміў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Анатоль Рубінаў, прадстаўляючы працоўнаму калектыву ІАЦ новага кіраўніка цэнтра Алега Праляскоўскага.

«Прадугледжваецца стварыць на базе ІАЦ новы цэнтр. Фактычна ён павінен вырасці ў магутны сур’ёзны цэнтр, які б займаўся не толькі інфармацыйным і аналітычным забеспячэннем, але і паліттэхналогіямі, каардынацыяй гэтай работы і, магчыма, часткова арганізацыяй», — растлумачыў Анатоль Рубінаў.

Паводле яго слоў, назначэнне Алега Праляскоўскага кіраўніком ІАЦ абумоўлена неабходнасцю рэарганізацыі існуючай структуры. Пры гэтым Анатоль Рубінаў адзначыў, што ўзначаліць гэту работу павінен «кіраўнік вялікага маштабу». «Няма неабходнасці прадстаўляць Алега Праляскоўскага - чалавека, які мае вялікія заслугі перад краінай, чалавека вельмі высокага патэнцыялу, з якім лёгка працаваць. Ён добра ведае палітычную сітуацыю, карыстаецца аўтарытэтам у грамадстве», - сказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Ён таксама падкрэсліў значнасць работы супрацоўнікаў цэнтра. Стабільнасць і паспяховае развіццё дзяржавы магчымы толькі ў выпадку, калі грамадства адзінае, людзі разумеюць сутнасць прымаемых рашэнняў і падтрымліваюць іх.

Алег Праляскоўскі, звяртаючыся да калектыву, падкрэсліў, што эфектыўнасць работы цэнтра будзе ацэньвацца па творчаму падыходу і прапанаваных ідэях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?