Улады Малайзіі абвясцілі, што ўсе 239 чалавек, якія знаходзіліся на борце самалёта, які ляцеў рэйсам MH370 авіякампаніі Malaysia Airlines, прызнаныя загінулымі, а знікненне лайнера ў Індыйскім акіяне — няшчасным выпадкам.

Аднак, як заяўляюць ва ўрадзе Малайзіі, пошукі самалёта працягнуцца.

Прызнанне загінулымі пасажыраў і членаў экіпажа, якія знаходзіліся на борце «боінга», дасць магчымасць сваякам ахвяр атрымаць кампенсацыю.

Самалёт «Боінг-777» авіякампаніі Malaysia Airlines, на борце якога знаходзілася 239 чалавек, знік 8 сакавіка на шляху з Куала-Лумпура ў Пекін.

Генеральны дырэктар упраўлення грамадзянскай авіяцыі Малайзіі Абдул Рахман Азарудзін паведаміў у чацвер, што ў цяперашні час чатыры судны, абсталяваныя адмысловымі санарамі, займаюцца пошукамі ў аддаленым раёне, дзе, як мяркуецца, упаў самалёт.

На падставе аналізу дадзеных, атрыманых са спадарожніка і з борта самалёта, была зробленая выснова, што рэйс MH370 ляжыць на дне на вялікай глыбіні ў тысячах міль ад заходняга ўзбярэжжа Аўстраліі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?