Грамадства11

МУС не бачыць «грамадскай небяспекі» ў блакіроўцы сайтаў беларускіх СМІ

Упраўленне «К» пры Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі і Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце адказалі на зварот Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) з нагоды блакіроўкі інтэрнэт-сайтаў у снежні 2014 года. 

22 снежня БАЖ накіравала ў Генеральную пракуратуру, Упраўленне МУС па раскрыцыі злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій (упраўленне «К») і Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце афіцыйныя лісты, у якіх ставілася пытанне аб незаконнай блакіроўцы сайтаў belapan.com, belapan.by, naviny.by, belaruspartisan.org, udf.by, 21.by, gazetaby.com, zautra.by, charter97.org. 

У адказе ААЦ, які размешчаны на сайце БАЖ, адзначаецца, што гэты орган не распачынаў меры па абмежаванні доступу да ўказаных сайтаў. Акрамя таго, паводле інфармацыі, прадстаўленай ААЦ аператарамі, збояў у працы абсталявання сетак перадачы даных, а таксама кропкі абмену нацыянальным трафікам і міжнароднага цэнтра камутацыі 19 снежня 2014 года не зафіксавана. 

«Разам з тым указанымі аператарамі 19 снежня зафіксавана масіраваная атака на сетку перадачы даных. Паводле атрыманай інфармацыі, распачатыя захады абароны не паўплывалі на даступнасць указаных у звароце інтэрнэт-сайтаў», — указвае ААЦ. 

МУС, у сваю чаргу, прапануе адрасаваць пытанні з нагоды блакіроўкі сайтаў Дзяржаўнай інспекцыі па электрасувязі Мінсувязі і інфарматызацыі. «У сувязі з тым, што ў гэтых падзеях адсутнічае грамадская небяспека, а таксама склад адміністрацыйнага правапарушэння ці крымінальнага злачынства, праверка па Вашым звароце спыненая», — паведамляе ўпраўленне «К». 

Генпракуратура раней адказала, што не ініцыявала пытанняў, звязаных з абмежаваннем доступу да ўказаных сайтаў, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць