SpaceX выпусціла анімаванае відэа сваёй новай Falcon Heavy. 10 студзеня кампанія мела шанец атрымаць рэальны відэазапіс, але ў рэчаіснасці ракета ўсё ж так і не прызямлілася.
На відэа ж бачна, што будзе адбывацца пры ўдалым варыянце развіцця падзей. Ступені ракеты маюць вярнуцца на Зямлю і быць прыдатнымі для шматразовай дастаўкі грузаў у космас. Наступны тэставы палёт запланаваны на 8 лютага.