Расійскія блогеры лічаць, што ідэнтыфікавалі 28-гадовую Кацярыну Уладзіміраўну Ціханаву, дырэктарку кампаніі «Інапрактыка». Яна ж віцэ-прэзідэнтка сусветнай канфедэрацыі акрабатычнага рок-н-рола.
Сцвярджаюць, што гэта дачка Уладзіміра Пуціна. Мяркуецца, што прозвішча «Ціханава» ўтворанае ад імені яе прадзядулі.
Кампанія «Інапрактыка» будзе ўдзельнічаць у асвойванні $1,7 мільярда, выдзеленых на пашырэнне Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.