ААТ «Мiнскметрапраект» у 2008 годзе пачне падрыхтоўку перадпраектнай дакументацыi на будаўнiцтва 3‑й лiнii Мiнскага метрапалiтэна, паведамiў карэспандэнту БЕЛТА галоўны iнжынер гэтай арганiзацыi Вiктар Палiшчук.

Трэцяя лiнiя будзе складацца з 14 станцый агульнай працягласцю 17,2 км. Яна злучыць паўднёвыя i паўночныя жылыя масiвы горада з цэнтрам. У прыватнасцi, лiнiя пройдзе з Зялёнага Луга да Курасоўшчыны. Яе шлях праляжа па вулiцах Багдановiча, праспекце Машэрава, праспекце Пераможцаў, вулiцах Мельнiкайтэ, Клары Цэткiн, каля чыгуначнага вакзала, па вулiцах Аэрадромнай, Каржанеўскага. Трэцяя лiнiя перасячэ дзве iснуючыя: на першую лiнiю перасадка будзе ажыццяўляцца на станцыi «Плошча Ленiна», на другую — на «Фрунзенскай».

Да 2017 года намечана ўвесцi ў эксплуатацыю ўчастак з пяццю станцыямi — ад «Юбiлейнай» (у раёне вулiцы Мельнiкайтэ) да «Аэрадромнай» (каля будучага дзелавога цэнтра «Мiнск‑Сiцi») даўжынёй 5,5 км.

Да 2019 года — участак ад «Юбiлейнай» да «Вулiца Максiма Багдановiча» (3 станцыi, 3,3 км), а

да 2024 года — ад «Аэрадромнай» да станцыi «Курасоўшчына» (з электрадэпо i 2 станцыямi працягласцю 2,8 км).

Цяпер вядзецца будаўнiцтва трох станцый першай лiнii ад «Інстытута культуры» да станцыi «Пятроўшчыка» ў бок Паўднёвага Захаду агульнай працягласцю 5,5 км. Увесцi ў эксплуатацыю гэты ўчастак запланавана да 2011 года.

У больш аддаленай перспектыве — пракладка 4‑й лiнii метро. Яна паўкольцам пройдзе па паўночнай частцы Мiнска праз прамысловую зону ўздоўж вулiцы Даўгабродскай да мiкрараёна Чыжоўка. Удоўжкі гэты маршрут зойме 18,8 км i будзе налiчваць 13 станцый.

Цяпер эксплуатацыйная даўжыня лiнiй Мiнскага метрапалiтэна ў двухпутным вылiчэннi складае 30,3 км з 25 станцыямi i перасадачным вузлом. Рухомы састаў метрапалiтэна налiчвае 243 вагоны.

zvyazda.minsk.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0