Міністэрства абароны Расіі ўзмоцніць групоўкі войскаў і сіл на стратэгічных кірунках. Пра гэта ў пятніцу, 30 студзеня, паведамляе «Інтэрфакс», спасылаючыся на словы міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу.

Ён распавёў, што «удакладнены паказчыкі аснашчэння Узброеных сіл сучасным узбраеннем і ваеннай тэхнікай, скарэкціраваны ход будаўніцтва ваенных гарадкоў і аб'ектаў ваеннага прызначэння».

Міністр абароны таксама акрэсліў галоўныя для ведамства задачы — укараненне перспектыўных формаў і спосабаў прымянення Узброеных сіл. Акрамя гэтага, будуць прынятыя дадатковыя захады па аснашчэнні войскаў «высокатэхналагічнымі ўзорамі ўзбраення і тэхнікі».

Акрамя гэтага, Шайгу запэўніў, што Расія не дапусціць вайсковай перавагі над сабой. Недапушчэнне ваеннай перавагі, як ён распавёў, — гэта пастаўленая прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным задача.

У канцы 2014 года Пуцін зацвердзіў рэдакцыю ваеннай дактрыны. У ёй сказана, што асноўныя небяспекі краіны - гэта нарошчванне сілавога патэнцыялу НАТА і тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Расіі і яе саюзнікам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?