Даты з’яўлення фільмаў на экранах раскрыў галава Walt Disney Pictures Боб Айгер:

Эпізод VII: Сіла прабуджаецца — 18 снежня 2015 года;

Эпізод VIII — 2017 год;

Эпізод IX — 2019 год.

Акрамя таго, ён пацвердзіў выхад на экраны ў 2016 годзе пакуль безыменнага спін-офу, што распавядзе пра новых герояў сагі. Рэжысёрам спін-офу стане Гарэт Эдвардс, вядомы па фільме «Гадзіла». Усяго ў планах прынамсі тры фільмы, паралельных асноўнаму сюжэту «Зорных войн».

Тым часам Джордж Лукас, стваральнік арыгінальных «Зорных войн», скептычна ставіцца да новых эпізодаў, у здымках якіх бярэ мінімальны ўдзел. Нядаўна ён заяўляў, што новыя эпізоды — «зусім не тое, што ён пісаў першапачаткова». На днях ён таксама параўнаў сучаснае кіно з бяссэнсоўным цыркам: «Узгадайце «Зорныя войны» — там гісторыя была значна важнейшай за атракцыён. Мы выкарыстоўвалі спецэфекты, але толькі каб раскрыць сюжэт». Так ён адказаў на пытанне пра крызіс арыгінальных ідэй, да якога нібыта прывяла ўведзеная ім мода на блакбастары.

Чытайце таксама: 25 фактаў пра новыя «Зорныя войны»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?