Студэнцкае прадстаўніцтва ЕГУ звярнулася з Адкрытым лістом да Кіраўнічай Рады ЕГУ, у якім, між іншага, зазначаецца: «Студэнты і выпускнікі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта з павагаю просяць вас пра наступнае: 

  1. Уключыць прадстаўніка студэнтаў і выпускнікоў у працэс выбара рэктара з правам голасу.
  2. Вярнуцца да першапачатковай канцэпцыі змяшанага беларускага і заходняга кіраўніцтва.
  3. Зрабіць больш празрыстаю ўсю кіроўчую структуру ўніверсітэта згодна з еўрапейскімі стандартамі».

Сёння, 30 студзеня, прэзідэнт Студэнцкага прадстаўніцтва Дзяніс Кучынскі мае перадаць гэты адкрыты ліст старшыні Кіраўнічай рады ЕГУ Дэніэлу Таршысу на сустрэчы з міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0