«Патрэбны рэпост, сябры! Заўжды ваш Аляксандр Саладуха ўрываецца ў кантакт!» — піша спявак пад відэапацверджаннем сапраўднасці старонкі «УКантакце». У хуткім часе з’явіцца і пацверджанне старонкі на Facebook.

Першы запіс на старонцы «УКантакце» датаваны 19 лістапада 2014 года, але відэапацверджанне з'явілася толькі 16 студзеня. Афіцыйная суполка спевака тут. Старонка на Facebook заведзеная 29 студзеня.

Аляксандр сам будзе весці свае старонкі, а як не будзе часу — дапаможа сын Антон.

«Дабярэмся і да Twitter, і да Instagram, і да «Аднакласнікаў», і да Youtube, паўсюль дабярэмся, усё будзе паціху»,

— запэўніў «Нашу Ніву» Антон Саладуха. Сам спявак зараз адпачывае з жонкай у Егіпце.

Аляксандр Саладуха — беларускі поп-спявак, які пачаў сольную кар’еру ў 1991 годзе. Папулярнасць яму ў 1995 годзе прынесла песня «Здравствуй, чужая милая» (нядаўна была запісаная яе рок-версія). Яскравая знешнасць і стыль зрабілі яго беларускім інтэрнэт-мемам. Спявак не саромеецца смелых вобразаў: да адбору на «Еўрабачанне» ён зняўся ў вобразе матылька, пра абсалютную папулярнасць заявіў у песні «Саша Солодуха». Саладуха на сольным канцэрце сабраў палову «Мінск-Арэны», але нядаўна выступіў у невялікім клубе «Графіці».

Падпісацца:

https://vk.com/soloduhaalexander

https://www.facebook.com/profile.php?id=100007128185154

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?