Паўночнаатлантычны альянс стварае шэсць новых камандных цэнтраў у краінах Усходняй Еўропы, абвясціў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг. Такая мера, растлумачыў Столтэнберг, прымаецца ў адказ на ўзрослую пагрозу агрэсіўных дзеянняў з боку РФ.

europeanleadershipnetwork.org

europeanleadershipnetwork.org

Камандныя цэнтры, у задачу якіх будзе ўваходзіць каардынацыя дзеянняў мясцовых узброеных сіл і NATO, у бліжэйшы час з'явяцца ў Эстоніі, Латвіі, Літве, Польшчы і Балгарыі.

У кожным з такіх цэнтраў будзе базіравацца невялікая група вайскоўцаў NATO. Дакладная колькасць такіх груп пакуль не паведамляецца, вядома толькі, што гаворка ідзе прыкладна пра 50 вайскоўцаў з розных краін Альянсу ў кожным з камандных цэнтраў.

Мяркуецца, што стварэнне камандных цэнтраў будзе завершана да 2016 года, а кіраўніцтва кожным з іх возьме на сябе адна з краін Альянсу.

Канчаткова рашэнне аб канфігурацыі камандных цэнтраў будзе адобрана на саміце.

Рашэнне аб стварэнні такіх камандных цэнтраў, адзначаюць эксперты, з'яўляецца кампрамісам паміж пазіцыяй ўсходнееўрапейскіх краін, некаторыя з якіх хацелі б бачыць на сваёй тэрыторыі паўнавартасныя ваенныя базы NATO, і іншымі членамі Альянсу, якія асцерагаюцца, што значнае ўзмацненне ваеннай прысутнасці ля межаў Расіі можа справакаваць Маскву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?