Пра гэта гаворыцца на афіцыйным сайце Следчага камітэта Беларусі.

Познім вечарам раней неаднаразова судзімы непрацуючы жыхар аднаго з сельскіх населеных пунктаў раёна 1962 нараджэння, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, пранік у хлеў з суседскімі авечкамі. З дапамогай нажа ён зарэзаў трынаццаць авечак і двух ягнят.

«Падчас агляду месца злачынства, правядзення iншых следчых дзеянняў падазраваны быў знойдзены і абвінавачаны ў зробленым. Следчыя выявілі, што матывам злачынства стала помста за тое, што пацярпелы выкрыў падазраванага ў дробных крадзяжах свайго інвентару. Кошт загубленых жывёл склаў Br17,9 млн», — распавялі ў СК.

Следчыя працягваюць высвятляць абставіны здарэння, а таксама правяраюць падазраванага на дачыненне да іншых злачынстваў. Воранаўскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па факце наўмыснага знішчэння маёмасці ў значным памеры (ч.1 арт.218 КК Беларусі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?