Бел-чырвона-белы сцяг стаіць на пазіцыях побач з жоўта-блакітным на украінскіх пазіцыях у вёсцы Пяскі, сведчыць сюжэт тэлеканала ТСН. Вёска займае важную пазіцыю побач з цалкам знішчаным Данецкім аэрапортам, яе рэгулярна атакуюць і абстрэльваюць расійскія баевікі.

У сюжэце паказаны пазіцыі роты «Правага сектару», у складзе якой, відавочна, змагаюцца беларускія добраахвотнікі.

Камандзір роты адзначае, што байцам ПС не хапае зброі, бо яны афіцыйна не належаць да дзяржаўных узброеных фармаванняў.

У той ж час ён лічыць, што атакі баевікоў на Пяскі ў асноўным маюць за мэту адвесці ўвагу ўкраінскага камандавання ад падзей пад Дэбальцавам. Украінская групоўка ў Дэбальцава глыбока ўкліньваецца ў тэрыторыю, занятую баевікамі, і кіраўніцтва ДНР заяўляе пра паспяховы наступ з мэтай узяць там украінцаў у акружэнне. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?