Паранены баец служыць у спецпадраздзяленні патрульнай службы міліцыі асаблівага прызначэння «Тарнада». Пазыўны байца — «Маджахед».

Як ён расказаў журналістам украінскай газеты «Сегодня», у армію ён пайшоў пасля таго, як Расія заняла Крым: «Мне было балюча, калі Крым адарвалі ад Украіны». Хлопец 2 гады жыў у Севастопалі, таму балюча ўспрыняў гэтыя падзеі.

Па ягоных словах, ягонае «спецпадраздзяленне прайшло ад Пяскоў, праз Ілавайск, і цяпер вядзе актыўныя баявыя дзеянні ў Станіцы-Луганскай. Там [супраць нас ваюе] шмат рускіх, данскіх казакоў, ёсць чачэнцы».

«Мы на працягу месяцаў вызвалялі гарады і вёскі Луганскай вобласці, аднаўлялі ўкраінскую ўладу на вызваленых тэрыторыях», — расказвае «Маджахед».

Як арганізаваны побыт байцоў?

«Забяспечвае заўсёды наш камбат, сілкаваліся 3 разы на дзень. Праўда, на баявых заданнях мы былі фізічна не паспявалі есці, бо поспех аперацыі важнейшы, чым голад».

«Раней былі людзі, якія пакідалі роту, а зараз нашы шэрагі толькі папаўняюцца», — сцвярджае баец.

Паранілі яго ў Станіцы-Луганскай, у часе студзеньскага наступу расійскіх сілаў. «Быў гарачы бой, нас накрылі «Грады», потым цяжкая тэхніка і пяхота, — апавядае хлопец. — Мяне паранілі 19 студзеня, прывезлі на лячэнне ў Днепрапятроўск. Спачатку балела ўсё цела, цяпер ужо нашмат лепш», — кажа ён.

Як можна меркаваць, супастаўляючы наяўныя звесткі, за незалежнасць Украіны ў Данбасе ваюе прынамсі некалькі дзясяткаў беларусаў.

Расійскія сілы з 13 студзеня распачалі маштабныя наступальныя дзеянні. Да 22 студзеня ім удалося заняць руіны Данецкага аэрапорта. У канцы студзеня яны прарвалі ўкраінскую абарону каля Дэбальцава. У той жа час украінцам удалося стрымаць праціўніка ў раёнах Марыупаля і Шчасця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?