1 лютага максімальныя рознічныя цэны на большасць марак цыгарэт у Беларусі павышаны на 1,35%—5,45%.

Як вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ), больш за ўсё (на 5,45%) падаражэлі цыгарэты Luckies Click&Roll, Kent NEO, якія цяпер каштуюць 17,4 тыс. рублёў.

Менш за ўсё (на 1,35%) павышаны цэны на цыгарэты маркі «Магнат» — да 7500 рублёў.

Цыгарэты Alliance падаражэлі на 5% (8400 рублёў), Pall Mall — на 4,46% (11,7 тысяч), Winston — на 3,3-5% (ад 15,75 да 16,8 тысяч) у залежнасці ад версіі.

Варта адзначыць, што 1 студзеня максімальныя рознічныя цэны на большасць марак цыгарэт ўжо павышаліся на 1,35%—12,5%, аднак па рашэнні МПЗ з 12 студзеня былі зніжаны да ўзроўню снежня ў сувязі з абвешчаным мараторыем на рост коштаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?