Прыхільнікі дэмакратыі ў Ганконгу аднавілі вулічныя акцыі пратэсту ўпершыню пасля таго, як у снежні паліцыя разабрала іх лагер у цэнтры горада.

У Ганконгу на вуліцы выведзеныя значныя сілы паліцыі з мэтай не даць пратэстоўцам магчымасць разбіць новы лагер і блакаваць працу ўрадавых устаноў. Аднак лідары руху Occupy Central кажуць, што не маюць намераў паўтараць такога роду акцыі.

Пратэстоўцы патрабуюць прамых і свабодных выбараў кіраўніка адміністрацыі Асаблівага аўтаномнага раёна.

Кітай абяцае, што выбары ў Ганконгу, намечаныя на 2017 год, будуць непасрэднымі, але кандыдаты будуць узгодненыя з Пекінам.

Першыя пратэсты ў Ганконгу пачаліся ў верасні 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?