Каля будынка пасольства Расіі ў Кіеве ўсталявалі памятныя крыжы з імёнамі загінулых падчас абстрэлу Марыупаля.

Некалькі актывістаў убілі ў газон насупраць будынка дыпмісіі 30 драўляных крыжоў, з таблічкамі з імёнамі загінулых. Арганізатарам акцыі выступіў кіяўлянін Яўген Чабатароў. Паводле яго слоў, такім чынам выказалі пратэст супраць дзеянняў Расіі на Данбасе.

На кожнай шыльдачцы напісана «Забіты расійскімі акупантамі».

Акцыя завяршылася без здарэнняў. Правапарадак забяспечвалі некалькі міліцыянтаў.

Жылы масіў «Усходні» на ўскраіне Марыупаля быў абстраляны з рэактыўных сістэм залпавага агню 24 студзеня. Загінуў 31 чалавек, больш за сто атрымалі раненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?