Тадэвуш Кандрусевіч

Мікалай Дамашкевіч

14 студзеня 2008 г. арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска‑Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў Мікалая Дамашкевіча з прызначэннем на пасаду Кіраўніка справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У лісце, скіраваным да новапрызначанага Кіраўніка справамі, Мітрапаліт піша:

«З нагоды прызначэння Вас на пасаду Кіраўніка справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прыміце мае самыя шчырыя віншаванні і найлепшыя пажаданні. Няхай Пан Бог Найвышэйшы надзеліць Вас сваімі дарамі, неабходнымі для працы на гэтай надзвычай адказнай дзяржаўнай пасадзе дзеля дабра нашага народа».

Напрыканцы арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў надзею на плённае ўзаемадзеянне і запэўніў Мікалая Дамашкевіча ў сваёй малітве.

Паводле Catholic.By

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0