«Нямецкая хваля» піша пра тое, што Фінляндыя адмяняе рукапіснае пісьмо ў школах з восені наступнага года.

На думку фінскага Міністэрства адукацыі, школьнікі павінны больш часу праводзіць не над сшыткамі, а за камп'ютарам, набіраючы тэкст з дапамогай клавіятуры. У той жа час, як паведамляецца, дзяцей у Фінляндыі будуць працягваць вучыць карыстацца пры пісьме ручкай або алоўкам. Але толькі друкаванымі літарамі.

У некаторых федэральных землях Германіі, напрыклад, у Паўночным Рэйне-Вестфаліі, ужо цяпер у пачатковай школе дазволена пісаць выключна друкаванымі літарамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?