Аляксандар Лукашэнка сёньня праводзіць паседжаньне Рады Бясьпекі. Кіраўнік дзяржавы засяродзіўся на праблеме будаўніцтва беларускай АЭС. Ён застаўся незадаволены тэмпамі будаўніцтва, назваўшы іх маруднымі.

На думку Лукашэнкі, у краіне няма яснага бачаньня ў рашэньні фундамэнтальных задач ядзернай энэргетыкі. Да сёньняшняга дня няма вызначанасьці зь месцам будаўніцтва, праектам, генэральным падрадчыкам. Таксама Лукашэнка заявіў, што пры будаўніцтва АЭС павінен быць абраны варыянт з найменшай рызыкай.

ЗП паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0