31 студзеня ў Саборы Кірылы Тураўскага ў Брукліне (Нью-Ёрк, ЗША) адбылася прэзентацыя кнігі Віталя Воранава «Шэптам», выдадзенай у Беластоку па-беларуску і перакладзенай на польскую мову.

Кніга запрашае чытача ў чарадзейны сьвет шаптунства — народнай традыцыі лекавання з дапамогай зёлак і замоваў, якая існавала на Беларусі вякамі і захавалася ў вёсках да сёння.

Апавяданне, па словах аўтара, — мастацкая выдумка, але выдумка паводле матэрыялу, сабранага падчас паездак па Палессі і па беларускіх вёсках Падляшша, паведамляе Belarusworld Baza.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?