Серэна Уільямс — №1 сусветнага тэніса, wtatennis.com

Серэна Уільямс — №1 сусветнага тэніса, wtatennis.com

Абнародаваны новы сусветны рэйтынг тэнісістаў. Беларуска Вікторыя Азаранка апусцілася на пяць пазіцый: з 44-га 49-е месца.

Першае месца, па ранейшаму, у пераможцы Australian Open Серэны Уільямс, другое захавала за сабой расіянка Марыя Шарапава.

У першую дзясятку ўваходзяць: Сімона Халеп, Петра Квітава, Караліна Вазняцкі, Ана Іванавіч, Эжэні Бушар, Агнешка Радванская, Кацярына Макарава, Ангелік Кербер.

Наперадзе Азаранкі — эстонка Кая Канерпі (48-е месца), 50-я — Цветана Піронкава (Балгарыя).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0