Канцлер Германіі Ангела Меркель, якая знаходзіцца з візітам у Будапешце, заявіла, што канфлікт на ўсходзе Украіны не можа быць вырашаны ваеннымі сродкамі.

Меркель заклікала да спынення агню ў адпаведнасці з Мінскімі дамоўленасцямі верасня 2014 года. Германія не будзе пастаўляць зброю Украіне, падкрэсліла яна.

Меркель выступіла ў Будапешце, дзе сустракалася з прэм'ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам. Меркель і Орбан падтрымалі ідэю стварэння зоны свабоднага гандлю паміж Еўрасаюзам і Еўразійскім эканамічным саюзам.

Услед за гэтым візітам павінны адбыцца і іншыя — у прыватнасці, 17 лютага ў Венгрыю з афіцыйным візітам прыедзе прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Затым Будапешт наведаюць прэзідэнты Турцыі, Грузіі і прадстаўнікі НАТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?