У сераду 16 студзеня адбудзецца прэзэнтацыя кнігі выбраных твораў аднаго з найпапулярнейшых сучасных украінскіх пісьменьнікаў Аляксандра Ірванца «Роўна/Ровно», перакладзенай Уладзімерам Арловым.

Удзельнічаюць: аўтар, перакладчык, выдавец Зьміцер Колас, а таксама Зьміцер Бартосік, Лявон Баршчэўскі, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Алесь Пашкевіч (пісьменьнік), Барыс Пятровіч і Андрэй Хадановіч.

Пачатак а 17.30 на Ўправе БНФ (пр. Машэрава/Варвашэні, 8).

Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0