Па стане на 2 лютага прапалі без вестак на тэрыторыі Данецкага аэрапорта 28 украінскіх вайскоўцаў.
Пра гэта паведаміў і. а. прэс-сакратара Генеральнага штаба УСУ Уладзіслаў Селязнёў.
«Мы трымаем пад агнявым кантролем данецкі аэрадром. На тэрыторыі аэрапорта не спыняюцца абстрэлы і баі, нашы пошукава-выратавальныя падраздзяленні не могуць туды дабрацца. Па стане на сённяшні дзень лічацца зніклымі на тэрыторыі данецкага аэрапорта 28 ўкраінскіх вайскоўцаў», — паведаміў ён.