Народны дэпутат, экс-журналіст Сяргей Лешчанка заявіў, што Еўрасаюз здымае санкцыі з многіх памагатых рэжыму прэзідэнта Віктара Януковіча.

Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы ў ЕС ён напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

«Санкцыі здымаюць з экс-кіраўніка СБУ Якіменкі, Аляксея Азарава, Віктара Януковіча-малодшага, Дзмітрыя Табачніка, Алены Лукаш і Сяргея Клюева», — напісаў ён.

«Каб санкцыі не знялі, Украіна павінна была прад'явіць падазрэнні гэтым асобам за эканамічныя злачынствы. Мяне ў гэтым спісе больш за ўсё шакіруе Клюеў-малодшы - на яго было аформлена Міжгор'е, галоўны рэчавы доказ у эканамічных злачынствах Януковіча. Клюеў ходзіць у парламент, як нічога ніякага»,— напісаў Лешчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?