Руская праваслаўная царква накіравала міністру адукацыі і навукі РФ Дзмітрыю Ліванаву прапанову выкладаць у школах модуль «Асновы рэлігійнай культуры і свецкай этыкі» (АРКСЭ) з 2 па 9 класы.

Пра гэта распавёў патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл, паведамляе тэлеканал Дождь.

Кіраўнік РПЦ выказаў надзею, што ў міністэрстве падтрымаюць прапанову. Пры гэтым ён адзначыў, што нават у выпадку станоўчага рашэння ўвядзенне прадметаў модуля ў 2-4 класах стане магчымым не раней навучальнага года 2016/2017, а ў 5-9 класах — не раней 2017/2018.

Курс АРКСЭ уведзены ва ўсіх школах Расіі з 1 верасня 2012 года. Ён вывучаецца ў 4 класе з разліку адну гадзіну ў тыдзень. Курс складаецца з шасці модуляў: «Асновы праваслаўнай культуры», «Асновы ісламскай культуры», «Асновы іўдзейскай культуры», «Асновы будыйскай культуры», «Асновы сусветных рэлігійных культур», «Асновы свецкай этыкі». Школьнікі і іх бацькі могуць выбраць адзін з іх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0