Начное жыццё Лондана можа істотна мадыфікавацца.

Як піша Evening Standard, паліцыя працуе над эксперыментальнай схемай, якая дасць ахоўнікам магчымасць правяраць наведвальнікаў клубаў на алкаголь перад уваходам і не пусціць іх у выпадку моцнага ап’янення.

Згодна з планам, наведвальнікам можна будзе наведваць начныя клубы, калі колькасць алкаголя ў іх крыві не перавысіць у два разы дазволены ўзровень для кіравання аўтамабілем. То бок, не больш за 1 праміле (прыкладна 1.5-2 літра піва)

Такая мера на думку паліцыі дазволіць знізіць узровень гвалту і канфрантацыі. Негледзячы на тое, што ахоўнікі і так могуць не пусціць любога наведвальніка ў клуб без тлумачэння прычынаў, адзіная норма зможа знізіць колькасць спрэчак і ўстанавіць пэўны стандарт.

Паводле арганізацыі Drinkaware палова маладых людзей у Лондане выпівае з сябрамі дома перад паходам у клуб. Зараз гэта стане немагчымым, а цэны на алкаголь на дыскатэках дазволяць зменшыць аб’ём спажывання спіртнога.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?