Сурок у амерыканскім штаце Вісконсін укусіў за вуха мэра гарадка Сан-Прэры, які спрабаваў даведацца ў жывёлы, ці доўгай будзе зіма.
Самы вядомы сурок — Філ — жыве ў Пенсільваніі, у Панксантоні. Учора сюды з'ехаліся 30 тыс. чалавек, каб паглядзець, як Філ прадкажа яшчэ шэсць тыдняў зімы.
Але прадказаннямі займаюцца іншыя суркі.
І калі сурка-прадказальніка па мянушцы Джымі паднеслі да вуха мэра Сан-Прэры Джоната Фройнда, каб той прашаптаў свой прагноз, жывёла вырашыла ўкусіць чыноўніка.