Тры студэнты з Чылі распрацавалі тое, што яны сцвярджаюць, з'яўляецца першым у свеце «unstealable bike», альбо роварам, які нельга скрасці.

Праект называецца Yerka і на дадзены момант — гэта прататып ровара, які ператвараецца ва ўласны замок. Калі злодзей узламае замок, то парушыцца рама і ровар стане бескарылівым.

Каб зафіксаваць ровар неабходна разамкнуць раму і прымацаваць яе трубкай з сядзеннем.

Прыладу па-ранейшаму можна скрасці на часткі, але такі замок усё адно з’яўляецца інавацыйным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?