КДБ Беларусі апублікаваў спіс асоб, якія ўдзельнічаюць у тэрарыстычнай дзейнасці і маюць дачыненне да распаўсюду зброі масавага паражэння альбо знаходзяцца пад кантролем такіх асоб.

Дакумент размешчаны на афіцыйным сайце КДБ.

У спісе больш за 250 асоб, якія маюць дачыненне да дзейнасці арганізацыі «Аль-Каіда», а таксама грамадзянін Беларусі, у дачыненні да якога была прынята пастанова аб прыцягненні ў якасці абвінавачанага ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных пэўнымі артыкуламі КК Беларусі, і выхадзец з Узбекістана, унесены ў дадзены спіс ў адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі.

Ёсць у спісе і Доку Умараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0