03.02.2015 / 13:47

Цэны на бананы ў Мінску разыходзяцца з уяўленнем Лукашэнкі пра іх 15

«Вось каштаваў, да прыкладу, банан даляр, г.зн. раней гэта было 10 тысяч. Цяпер даляр падскочыў і банан каштуе 13—14 тысяч», — сказаў А. Лукашэнка ў чацвер 29 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску, каментуючы сітуацыю з імпартам.

«Я бананы не ўжываю і многія з вас таксама. Пераб'ёмся», — дадаў ён.

Але многія беларусы бананы любяць, ядуць і часта іх купляюць. Яны і былі здзіўленыя цэнамі бананаў, агучаным Лукашэнкам: бананы танней за 20 тысячаў рублёў мала дзе знойдзеш!

Карэспандэнт «Нашай Нівы» прайшоўся па мінскіх крамах і ўдакладніў цэны на гэтую заморскую садавіну. Аказалася, на вярхах адарваліся ад жыцця.

Колькі каштуюць бананы ў Мінску, глядзіце ў фотагалерэі.

Бананы ў краме «Акіян». 

Універсам «Залатагорскі». 

Бананы ў краме «Мясная дзяржава», што належыць дзяржаўнаму мясакамбінату.

У краме «Торты» ААТ «Постторг» бананы каштуюць 22 700 рублёў. 

У сетке крамаў «Еўраопт» бананы найтаннейшыя — усяго 18 тысячаў. Праўда, яны дробненькія. Аднак да агучаных на прэс-канферэнцыі 14 тысячаў за кіло ўсё адно не дацягвае. 

Самыя танныя бананы — на Камароўскім рынку. Цэны ад 18 тысячаў за горшыя да 26 тысяч за найлепшыя. Аднак на «Камароўцы» бананаў няшмат. 

Камароўскі рынак. 

Цэны на добрыя бананы на Камароўскім рынку дасягаюць 26 тысяч рублёў. 

Яўген Крэйда

0
студэнт / Адказаць
03.02.2015 / 14:12
"Вось каштаваў, да прыкладу, банан даляр, г.зн. раней гэта было 10 тысяч. Цяпер даляр падскочыў і банан каштуе 13—14 тыcяч" чорным па белым напісана ДА ПРЫКЛАДУ
0
Мітрафан / Адказаць
03.02.2015 / 14:16
Драбнейшыя проста смачнейшыя.
0
Driver / Адказаць
03.02.2015 / 14:32
Паважаны, Яўген Крэйда, вам "незалік" і на пераэкзаменоўку. Пад час прэс-канферэнцыі, А. Лукашэнка "не ведаў" што даряр ужо каштуе 18 тысяч за дробненькія і 26 тысяч за добрыя...
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру