15 студзеня ў Мінску прайшло пахаванне Юрыя Шырокага, намесніка дырэктара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН.

Ён раптоўна памёр 13 студзеня на 37‑м годзе жыцця ад вострай сардэчнай недастатковасці. Праводзіць Юрыя ў апошні шлях прыйшлі яго шматлікія калегі, сябры, знаёмыя.

Пахаванне адбылося на Чыжоўскіх могілках сталіцы.

Фотарэпартаж naviny.by з пахаваньня

***

Юрый Шырокі нарадзіўся ў 1971 годзе ў Мінску. Закончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт. Працаваў перакладчыкам у пасольствах Германіі і Вялікабрытаніі ў Беларусі. У БелаПАН прыйшоў у 1998 годзе. Браў актыўны ўдзел у стварэнні і працы ўсіх праектаў кампаніі: інтэрнет‑газеты «Белорусские новости», cайта «Выбары ў Беларусі», першай у краіне рэдакцыі мультымедыйных навінаў.

In memoriam. Юры Шырокі
Спачуваньні з прычыны сьмерці Юр'я Шырокага

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0