03.02.2015 / 14:01

Начныя маршруткі пратрымаліся ў Мінску менш за два тыдні 2

Ілюстрацыйнае фота

Два начныя экспрэсныя маршруты, якія адкрыліся ў Мінску 20 студзеня, спынілі сваю працу як мінімум да 1 чэрвеня з-за нерэнтабельнасці перавозак.

Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» паведаміў намеснік дырэктара — начальнік упраўлення пасажырскіх перавозак ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» Андрэй Іларыёнаў.

Камерцыйныя маршруты № 803-ТК «Вакзал — ДС «Шабаны» і № 874-ТК «Вакзал — ДС «Малінаўка-4» былі адкрыты як водгук на пажаданні гараджан, выказаны ў мінулым годзе падчас сацапытання Мінскага НДІ сацыяльна-эканамічных праблем з нагоды паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў.

«Нерэнтабельна — гэта мякка сказана, — адзначыў А. Іларыёнаў. — Пасажыраў практычна не было.

Ганяць машыны пустымі бессэнсоўна. Закрыць зусім гэтыя маршруты мы не можам, бо па ўмовах конкурсу яны ішлі як дадатковыя лоты да асноўных, больш выгадных з камерцыйнага гледзішча маршрутаў».

Арыентавана ў пачатку лета начныя перавозкі адновяцца, магчыма, такія маршруткі будуць працаваць толькі па пятніцах, суботах, нядзелях.

0
le mantar / Адказаць
03.02.2015 / 16:13
Блін, ды пусціце начныя аўтобусы, як у Варшаве, ну.
0
NavuchencaBK / Адказаць
03.02.2015 / 23:55
Млін! Дык пускалі ж ўжо. Былі па 15 тыс. Уяўляеце сабе гэткую дуру паражняком і без прыбытку ганяць? У люду на маршрутку 10 тыс. няма!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру