У рэальнасці, ён забіты паведамленнямі аб баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны.

Cённяшняя ўкраінская ўлада падаецца як «хунта» ці часам нават «неанацыстскія злачынцы», якім супрацьпастаўляюцца мужныя і гераічныя байцы «ДНР». Навіны, якія тычацца РФ, таксама асаблівай арыгінальнасцю не адрозніваюцца. Асноўны іх пасыл: санкцый мы не баімся, у крызісе вінаватыя спекулянты.

Беларусь пакуль не вельмі цікавіць гэтых аматараў «Наваросіі».

Апошняя навіна прысвечаная нашай краіне датуецца сярэдзінай снежня і прысвечана ўвядзенню 30% збору на набыццё валюты. Дэвальвацыя, якая фактычна, адбылася праз некалькі тыдняў не вельмі цікавіць аўтараў — у адрозненне ад данецкай і луганскай «незалежных рэспублік».

Сам сайт быў створаны ў сакавіку мінулага года. На сённяшні дзень наведвальнасць на ім неблагая — калі верыць лічыльнікам, штодня яго чытаюць ад 10 да 15 тысяч аматараў «навін Наваросіі».

Уласнік сайта афішаваць сваю асобу не хоча. Ніякіх кантактаў адміністрацыі на самім рэсурсе няма (што даволі дзіўна для сайта, які хоча выглядаць як сур’ёзны інфармацыйны партал). На сервісе hoster.by, на якім можна даведацца аб уласніках беларускіх інтэрнэт-парталаў, паведамляецца, што news-mail.by зарэгістраваны фізічнай асобай, але яго адміністратар вырашыў схаваць свае звесткі.

У сацсетках таксама не знайсці ніводнага нармальнага чалавечага акаунту адміна сайту. На паведамленні ўладар рэсурсу таксама не адказаў.

Агулам, Расія фінансуе дзясяткі сайтаў на тэмы Наваросіі, у тым ліку ў зоне.by. Яны выступаюць за ліквідацыю дзяржаўнасці Беларусі і Украіны і мабілізуюць сваіх чытачоў на ўзброеную барацьбу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?