AP
Харвацкі ўрад сцвярджаў, што ў 1991 годзе Сербія здзейсніла генацыд у горадзе Вукавар і ў іншых населеных пунктах краіны.
Аднак «Харватыя не змагла абгрунтаваць прэтэнзіі аб тым, што генацыд быў здзейснены Сербіяй», — заявіў суддзя Петэр Томка.
Сербія таксама накіравала сустрэчны пазоў, абвінаваціўшы Харватыю ў высяленні больш за 200 тысяч сербаў са сваёй тэрыторыі.
У ходзе вайны ў Югаславіі 1991—1995 гадоў загінула каля 20 тысяч чалавек.
Моцна пацярпеў харвацкі горад Вукавар, які на працягу трох месяцаў быў акупаваны сербамі ў 1991 г. Дзясяткі тысяч этнічных харватаў сталі бежанцамі. Прыкладна 260 мужчын-харватаў былі арыштаваныя і забітыя.
Чатыры гады пасля харвацкая армія правяла вайсковую аперацыю «Бура» супраць Сербскай Краіны, падчас якой каля 200 тысяч сербаў былі вымушаныя пакінуць свае дамы.
Цёмныя гады
Харватыя падала свой першы пазоў у Міжнародны суд у 1999 годзе, абвінаваціўшы сербаў і тагачаснага прэзідэнта Слабадана Мілошавіча ў расправах над харватамі.
Кіраўніцтва краіны патрабуе кампенсацыі за прычыненую шкоду «насельніцтву і будынкам, а таксама эканоміцы і прыродзе Харватыі».
У 2010 годзе Сербія ў адказ падала сустрэчны пазоў, заявіўшы, што сербы былі выселеныя з Харватыі, пасля таго як Харватыя пачатку вайсковую аперацыю супраць Сербіі.
На думку карэспандэнта Бі-бі-сі Анны Халіган, пастановы суда ў Гаазе дапамогуць праліць святло на тое, што на самой справе адбылося ў гэтыя цёмныя для Балкан гады.