ria.ru
Віцэ-спікер «парламента» самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Дзяніс Пушылін назваў немагчымым вяртанне Данбаса ў склад Украіны.
«У нас ідзе генацыд, забыцца пра гэта і вярнуцца ў склад Украіны ў якасці нейкай аўтаноміі зараз выглядае нерэальным», — падкрэсліў ён.
Пушылін таксама адзначыў, што параўноўваць сітуацыю ў Данбасе з Расіяй і Чачнёй некарэктна. «У Чачні Расія была вымушаная змагацца супраць тэрарыстаў, а ў нас тэрарыстаў няма, у нас змагаюцца супраць мірнага насельніцтва. Генацыд на нашай тэрыторыі з боку Кіева ідзе, гэта зусім не тое, што прадпрымала Расія на тэрыторыі Чачні», — сказаў віцэ-спікер «ДНР».
Гаворачы аб аднаўленні перамоў з Кіевам, Пушылін адзначыў, што па гэтым пытанні «прагноз неспрыяльны».
«Калі Кіеў цяпер не сядзе за стол перамоваў, то прыйдзецца адціскаць сілавікоў ад нашых гарадоў. Цяпер мы гатовыя разглядаць фактычную лінію судакранання», — дадаў ён.