03.02.2015 / 15:13

Экс-палітвязень Аляксандр Францкевіч асуджаны на 25 сутак 2

Былога палітвязьня пакаралі нібы за лаянку і супраціў міліцыі. Францкевіч назваў суд і арышт «палітычнымі рэпрэсіямі», да якіх ён ужо прывык.

У судзе Савецкага раёна Менска разглядалі справу арыштаванага ўчора актывіста анархісцкага руху Аляксандра Францкевіча. Працэс вёў судзьдзя Арцём Бяскішскі.

Затрыманага 2 лютага Францкевіча абвінавацілі ў парушэньні 2 артыкулаў: 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і 23.4 (супраціў пры затрыманьні). 

З паказаньняў Францкевіча стала вядома, што падчас працоўнага дня некалькі чалавек прыйшлі да яго па месцы працы. Дырэктар папрасіў яго спусьціцца ўніз, дзе супрацоўнікі ў цывільным ужо чакалі яго. Пасьля гэтага яго даставілі ў РУУС Савецкага раёна, дзе былі складзеныя два пратаколы. 

У судзе выступілі два сьведкі — супрацоўнікі АМАП Сіняк і Палавінкін.

Абодва паведамілі, што знаходзячыся па адрасе Незалежнасьці, 58, грамадзянін Францкевіч паводзіў сябе падазрона: хадзіў уперад-узад, тузаўся, нэрваваўся, чым і прыцягнуў да сябе ўвагу. Абодва сьведкі распавялі, што яны нібыта прадставілася, паказалі пасьведчаньне, пасьля чаго Францкевіча пачаў уцякаць. Калі яго дагналі, яму яшчэ раз паказалі пасьведчаньне, ён у сваю чаргу пачаў лаяцца грубай нецэнзурнай лаянкай, пагражаць непрыемнасьцямі на працы. Пасьля гэтага быў папярэджаны аб прымяненьні фізычнай сілы, пасаджаны ў службовую машыну і дастаўлены для разьбіральніцтва ў РУУС Савецкага раёна, — паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Ноч да суду Аляксандр Францкевіч правёў у ізалятары на Акрэсьціна.

0
Н.М. / Адказаць
03.02.2015 / 15:57
Дзіўна, што гэты люты тэрарыст Ф. яшчэ не пачаў пінаць жыватом бэрцы "ветлівых і культурных служыцяляв правапарадку" у складзе ўзмоцненага ўзводу ОМОН.
0
З-пад Гомля / Адказаць
04.02.2015 / 11:03
Суддзя Арцём Бяскішскі ніякі не суддзя, ён звычайная марыянетка, без гонару і годнасьці. Не кажу ўжо пра так званых амонаўцаў)) адкуль столькі г..на наплыло на нашую галаву, усе ж свае быццам. А калі раптам што, хто абараняць нас будзе?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру