03.02.2015 / 15:15

Затрыманы суддзя эканамічнага суда Мінска 6

Па падазрэнні ў хабарніцтве затрыманы суддзя эканамічнага суда Мінска Юрый Грушэцкі.

Па наяўных звестках, затрыманне праводзілі супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі.

«Пакуль мы гэтую інфармацыю не каментуем», — заявіў начальнік прэс-службы КДБ Беларусі Артур Стрэх.

Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску крымінальнай справы ў дачыненні да гэтай асобы няма, паведамілі ва УСК па Мінску. Інфармацыю аб затрыманні суддзі ў Вярхоўным судзе не камэнтуюць.

Юрый Грушэцкі, 1978 года нараджэння, працуе суддзёй эканамічнага суда Мінска са студзеня 2014 года, яму прысвоены трэці кваліфікацыйны клас.

0
абырвалг / Адказаць
03.02.2015 / 16:54
В шоке. читал его статьи в вестнике ВХС и консультанте. Вроде ничего так, толково.
0
linija_curzona / Адказаць
03.02.2015 / 21:05
Ну так, стараслужачы, год адпрацаваў.
0
Александр / Адказаць
03.02.2015 / 21:56
linija_curzona, Сам экономический суд создан в январе 2014 года. Читайте законы
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру