03.02.2015 / 16:59

Кітайская авіякампанія хоча ўвесці ў самалётах стаячыя месцы 10

Кітайскі лаўкостар Spring Airlines сабраўся прапанаваць сваім пасажырам стаячыя месцы. Пра гэта паведамляе MarketWatch са спасылкай на Нацыянальнае радыё Кітая. У авіякампаніі адзначылі, што такое новаўвядзенне дасць магчымасць знізіць кошт квіткоў.

wikipedia.org

Перавозчык ужо выступаў з падобнай ініцыятывай раней. Упершыню падобную прапанову як адказ на дэфіцыт квіткоў напярэдадні кітайскага Новага года агучыў у 2008 годзе старшыня праўлення кампаніі Ван Чжэнхуа.

Прэс-сакратар Spring Airlines заявіў, што ўкараненне на рэйсах стаячых месцаў звязана з мноствам умоў. «Трэба дамовіцца з вытворцамі самалётаў, атрымаць згоду ўладаў і пераканаць нашых пасажыраў прыняць гэтую ідэю», — заявіў ён.

Раней з падобнымі ініцыятывамі выступалі іншыя авіякампаніі, у прыватнасці ірландская Ryanair Holdings. Пры гэтым укараніць стаячыя месцы з-за правілаў бяспекі палётаў да гэтага часу не ўдалося ніводнаму авіяперавозчыку.

0
Мордехай В. / Адказаць
03.02.2015 / 17:13
Можно будет в 737ой упаковать 500 человек. Еще можно наркоз пускать в салон - сэкономить на сервисе и стюардессах.
0
непрыхвасьцень / Адказаць
03.02.2015 / 18:22
>> можно наркоз пускать в салон Ага, как в Studio 54 - кокс по внтиляции, лол.
0
гаспадар літоўскі / Адказаць
03.02.2015 / 18:32
Спецыяльна для не вельмі патрабавальных да камфорту кітайцаў ды в'етнамцаў, ці паўночна-карэйскіх зомбі.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру