03.02.2015 / 17:14

Вывучыць эльфійскую мову і даследаваць кляновы сіроп: экзатычныя курсы ва ўніверсітэтах свету 3

Прадметы, якія выкладаюцца ў беларускіх ВНУ, падаюцца нам абсалютна звычайнымі. Возьмем, напрыклад, эканамічную тэрыю, вышэйшую матэматыку ці філасофію, — нічога асаблівага. Але ж ёсць ў свеце курсы, якія нам пададуцца нечым неверагодным. Яны таксама выкладаюцца студэнтам разам з філасофіяй і матэматыкай. Прапануем пазнаёміцца з самымі незвычайнымі прадметамі ва ўніверсітэтах свету.

tumblr.com

«Рабі сэлфі правільна»

У Лонданскім каледжы для студэнтаў прапанаваны курс па тым, як правільна рабіць сэлфі. Сэлфі ў курсе называецца мастацтвам, а студэнты па завяршэнні курса могуць стаць кваліфікаванымі сэлфі-мэйкерамі. Цягам курса студэнты аналізуюць свае здымкі, зробленыя раней, а таксама здымкі розных селебрыці і сваіх аднагрупнікаў.

Кляновы сіроп: ад А да Я

Такі курс прапаноўваецца студэнтам універсітэта Альфрэд. Вы даведаецеся не толькі пра гісторыю ўзнікнення кляновага сіропа, але і навучыцеся яго гатаваць.

Матэматыка вулічных баёў

МІТ-універсітэт вядомы на ўвесь свет. Разам з сур’ёзнымі прадметамі там выкладаюць аналіз боек з дапамогай матэматыкі. Відаць, матэматыка можа быць карыснай не толькі для вылічэння інтэгралаў.

Як перамагчы ў конкурсе прыгажосці

У Аберлінскім каледжы прыгажунь і прыгажуноў навучаць не толькі радаваць сваёй прыгажосцю знаёмых людзей, але і выйграваць міжнародныя конкурсы.

Курсы эльфійскай мовы з «Уладара кольцаў»

Мы заўсёды кажам пра тое, як важна валодаць замежнымі мовамі. Але калі вам нецікава вучыць нямецкую ці гішпанскую, Вісконсінскі ўніверсітэт прапануе курсы мовы эльфаў. Наперад за ведамі!

Поле для гольфа

У гольф можна не толькі гуляць, а навучацца даглядаць газон і будаваць пасткі з пяску. Гэтаму вучаць у Тарлетонскім дзяржаўным універсітэце.

Скнарнасць або жыццё на даляр у дзень

Універсітэт Альфрэд вучыць сваіх студэнтаў ашчаджаць і пераносіць цяжкія эканамічныя часы.

Падводнае пляценне кошыкаў

Здагадацца, для чаго Рыд-каледж ладзіць гэты курс для сваіх студэнтаў, даволі цяжка. Але ж ён існуе, а значыць попыт на яго таксама ёсць!

Тактыка гульні ў StarCraft

Многія лічаць, што гульні – гэта шкода і марная страта часу. Але толькі не ў Каліфарнійскім універсітэце! Там студэнтаў навучаюць, як правільна гуляць у StarCraft і станавіцца чэмпіёнамі.

Філасофія Тупака Шакура

Гэта вам не Гегель і Ніцшэ! У Вашынгтонскім універсітэце вы можаце вывучаць гангста-рэп Тупака праз прызму эстэтыкі.

Дзіўны свет мыльных бурбалак

Студэнты Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута ведаюць, што сапраўды крута. Бурбалкі – гэта крута. Таму яны арганізавалі факультатыў па бурбалках.

Лазіць па дрэвах

Толькі нешматлікія абраныя ўсведамляюць важнасць хуткага і эфектыўнага лажання па дрэвах. Да гэтых нешматлікіх можна аднесці і студэнтаў Карнэльскага ўніверсітэта.

Невыносная беласць Барбі

У Заходнім каледжы ёсць факультатыў, дзе падчас заняткаў выкарыстоўваецца Барбі, каб праводзіць дыскусіі аб палавой, расавай і сацыяльнай справядлівасці.

Мастацтва прысутнасці

Ходзяць чуткі, што ў Цэнтральным універсітэце можна атрымаць залік па гэтым прадмеце толькі за тое, што вы на яго прыйшлі:)

Як вы маглі заўважыць, універсітэтам Беларусі яшчэ ёсць куды імкнуцца ў арыгінальнасці і разнастайнасці прадметаў.

0
qwe / Адказаць
03.02.2015 / 17:23
"Матэматыка вулічных баёў" На курсe Street-Fighting Methematics студэнты вучацца хутка знаходзіць "прыблізныя" рашэннi складаных задач, не карыстаючыся кампутарам і інш. Да вулічных баях гэта дачынення не мае :)
0
гедрас / Адказаць
03.02.2015 / 18:59
на месте этава чувака д. б. быть йа... :)))
0
Багун / Адказаць
03.02.2015 / 19:36
Самое главное, што не скінулі ссылкі на эті курсы. А еўё і названіе курсов по-русскі напісалі. ;(
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру