Фота: Tines Priandini / Blogspot

Фота: Tines Priandini / Blogspot

Даследчыкі болю мяркуюць, што выкрыкі інтэрферуюць з сігналамі аб болю, што атрымлівае мозг. Фактычна, чалавек заглушае сігналы для свайго мозгу, калі кажа «ай», «ow» (па-англійску), «aiyo» (па-кітайску) альбо «ahia» (па-італьянску).

Псіхолагі і нейрабіёлагі з Нацыянальнага Універсітэту Сінгапуру распавядаюць: дзеянне, пры якім рот застаецца адкрытым і неакругленым, язык ляжыць роўна, а лёгкія выдаюць максімальны гук, дазваляе долей пераносіць боль.

«У маторным руху задзейнічаныя абедзве часткі перыферычнай нервовай сістэмы. Змены ў стане цягліц перадаюцца ў мозг, дзе канкуруюць з інфармацыяй аб атрыманні болю», — тлумачаць навукоўцы.

Тое было праверана на 56 дабраахвотніках, якім дазвалялася альбо не дазвалялася крычаць, трымаючы рукі ў ледзяной вадзе.

Паддоследным таксама прайграваліся запісы таго, як іх альбо чужы голас крычыць «ай», а таксама прапаноўвалася націскаць кнопку, калі яны адчуваюць боль, альбо сядзець смірна, пакуль боль не стане невыносным. Найбольшы час пратрывалі тыя, хто крычаў сам.

Раней выказваліся меркаванні аб тым, што крык ад болю выпрацаваўся дзеля папярэджання навакольных істот аб небяспецы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?