03.02.2015 / 18:39

Дырэктар фірмы грузаперавозак, які арганізоўваў акцыю пратэсту, арыштаваны на 15 сутак 5

Дырэктар фірмы грузаперавозак Сяргей Штода, які паабяцаў, што перавозчыкі выйдуць 4 лютага да Дома ўрада, каб абараняць свае правы, 3 лютага прыгавораны да 15 сутак арышту за «нецэнзурную лаянку», паведамляе прэс-служба Аб`яднанай грамадзянскай партыі. 

Аб прыгаворы суда Штода паведаміў па тэлефоне сваёй жонцы. Раніцай 3 лютага ён адправіўся на сустрэчу з першым віцэ-прэм`ерам Васілём Мацюшэўскім. На сустрэчы планавалася абмеркаваць, як беларускім грузаперавозчыкам, якія апынуліся на мяжы банкруцтва, выйсці з такой сітуацыі. 

Раней улады абяцалі правесці амністыю па штрафах, якія ўтварыліся ў першыя тры месяцы працы ў Беларусі сістэмы платных дарог BelToll з-за тэхнічных збояў сістэмы і недастатковага інфармавання перавозчыкаў у сувязі з новаўвядзеннем. Аднак са змяненнем эканамічнай сітуацыі ў краіне ўлады фактычна анулёўвалі сваё абяцанне. 

Некалькі дзён таму Штода распаўсюдзіў зварот, у якім паведамляў, што «Транспартная інспекцыя запусціла працэдуру банкруцтва для невялікіх арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў». Паводле яго інфармацыі, у банкі будуць прыходзіць электронныя лісты з плацежным патрабаваннем спагнаць штрафы, якія разараць прадпрымальнікаў. Ён заклікаў калег сабрацца каля Дома ўрада і звярнуцца напрамую да Аляксандра Лукашэнкі. 

«Мы не тэрарысты, нічога супрацьзаконнага рабіць не будзем, мы толькі просім разабрацца ў нашай сітуацыі, мы частка народа, мы законапаслухмяныя падаткаплацельшчыкі. Гэтыя паветраныя штрафы прывядуць да банкруцтва многіх, наступствы ўсе разумеюць, нельга да гэтага даводзіць», — гаварылася ў звароце прадпрымальніка.

0
Дмитрий / Адказаць
03.02.2015 / 19:55
Вообще то на 4-е число он планировал проведение акции протеста восзе совмина. Советская 11, 9.00
0
непрыхвасьцень / Адказаць
03.02.2015 / 19:57
какой классический ход гэбни. Я уже считал часы до публикации этой новости..
0
Inhvar / Адказаць
03.02.2015 / 20:18
Чарговая ахвяра рэжыму.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру