03.02.2015 / 18:59

Мінгандлю закрыў 17 гандлёвых аб'ектаў «Саюздруку» 5

За грубыя парушэнні гандлёвага заканадаўства, выяўленыя ў ходзе правядзення кантрольных мерапрыемстваў, Міністэрствам гандлю з 4 лютага 2015 года прыпыненая дзейнасць 17 гандлёвых аб'ектаў «Саюздрук» ва ўсіх абласных цэнтрах рэспублікі і г. Мінску.

bspechat.by

«Выяўлены факты невыканання асартыментных пералікаў, рэалізацыі тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасці, недавядзення да спажыўцоў інфармацыі аб даце вырабу, тэрмінах прыдатнасці, вытворцах, імпарцёрах тавараў і інш.», — паведамляецца на сайце Мінгандлю.

На ліквідацыю парушэнняў адведзена 14 дзён.

0
Inhvar / Адказаць
03.02.2015 / 20:00
Дык а што iм зробiш? iм як з гуся вада(у iх жа дзярждах)
0
мясцовы2 / Адказаць
03.02.2015 / 21:45
мінгандлю не шкадуе нават дзяржаўныя прадпрыемствы.
0
рыгор / Адказаць
03.02.2015 / 22:30
Мінгандлю са скуры вылазіць, каб даказаць сваю суперпатрэбнасьць. Насамрэч чарговае пятае ці шостае кола з пэўным бюджэтам, як варыянт — зброя мжкланавых разборак, што можа сьведчыць, што маналіт не зусім маналіт. А вось яшчэ версія: іменем рэвалюцыі вуха адрэзаць каб с*аку залапіць.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру