03.02.2015 / 19:11

Лысенка: Расійскія загарадатрады не даюць баевікам Данбаса адступаць 13

Расійскія войскі пачалі прымяняць практыку загараджальных атрадаў, каб сілай прымусіць баевікоў ісці ў наступ на пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў.

Расейскія вайскоўцы. Ілюстрацыйнае фота: минобороны.рф

Пра гэта сёння на брыфінгу ў Кіеве паведаміў спікер АТА Андрэй Лысенка.

Ён адзначыў, што ў выніку баявых дзеянняў паблізу населеных пунктаў Папасная, Дэбальцава, Вуглягорск і іншых зафіксаваныя значныя страты сярод баевікоў «ДНР» і «ЛНР», «казакоў», расійскіх наймітаў і вайскоўцаў, а таксама варожай ваеннай тэхнікі.

«Гэта прыводзіць да спробаў масава самавольна пакінуць імі незаконныя ўзброеныя фарміраванні. Паводле аператыўных дадзеных, адступленне баевікоў ад Вуглягорска стрымлівалі загараджальныя атрады дывізіі ўнутраных войскаў МУС РФ імя Дзяржынскага», — адзначыў Лысенка.

Паводле яго слоў, расійскія войскі сілай змушалі баевікоў вяртацца на перадавую і працягваць штурм.

Лысенка праінфармаваў, што гэты факт пацверджаны з некалькіх крыніц, а таксама самімі палоннымі, якіх захапілі пасля бою.

«Такога выпадку мы яшчэ не памяталі, каб быў загараджальны атрад для таго, каб гнаць наперад людзей, тым больш, наколькі нам вядома, у гэтым штурме прымалі ўдзел дэсантнікі з Ульянаўскай брыгады», — рэзюмаваў Лысенка.

0
бугага / Адказаць
03.02.2015 / 19:28
Гаага.
0
ВК / Адказаць
03.02.2015 / 19:40
Адступаць некуда? За німі - Масква. Уххх...
0
Полный распад / Адказаць
03.02.2015 / 20:06
Россия СГНИЛА. Вариант Северной Кореи, или Сталинского СССР. А затем полный распад. На убитых военных российской армии в Украине, родственники неплохо зарабатывают, за смерть 5 миллионов российских рублей, за тяжёлое ранение 3 миллиона российских рублей + содействие в жилищном вопросе. А всё для того, чтобы не было МОГИЛ и хранилось молчание. КОНЧЕННАЯ страна.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру