03.02.2015 / 20:19

У Кіеве «батальённае брацтва» пратэстуе каля Адміністрацыі прэзідэнта 12

Актывісты прарваліся праз шлагбаўм, кардон міліцыі і спрабуюць патрапіць у канферэнц-залу.

Пратэст ініцыятыўных байцоў-добраахвотнікаў не абмежаваўся мітынгам ля Генеральнай пракуратуры Украіны. Сваё абурэнне станам сілавых структур яны адправіліся выказваць пад Адміністрацыю прэзідэнта. Аднак тут не абышлося млявым размахваннем сцягамі —мітынгоўцы імкнуцца трапіць у будынак

Удзельнікі акцыі патрабуюць ўвядзення ваеннага становішча, настойваюць на адстаўцы кіраўніцтва усяго сілавога блока.

Галоўны аргумент: з-за яго непісьменных, на думку мітынгоўцаў, дзеянняў войска не выйграе вайну, а рэгулярна губляе велізарную колькасць вайскоўцаў.

Акрамя таго, адным з патрабаванняў з'яўляецца вывад з раёна Дэбальцава 25-га батальёна «Кіеўская Русь» узброеных сіл Украіны. Прадстаўнікі «Саюза маці» паведамілі, што іх сыны ўжо некалькі сутак не выходзяць на сувязь.

Людзі патрабуюць доступу ў канферэнц-залу адміністрацыі і выхаду ў жывы эфір тэлебачання. Яны ўжо прарвалі першы кардон міліцыі і імкнуцца трапіць у канферэнц-залу. Сілавая абарона ля будынка ўзмацнілася.

Пры гэтым у МУС паведамляе, што колькасць удзельнікаў акцыі складае каля 50 чалавек і мітынг санкцыянаваны.

У ім удзельнічае нядаўна створанае «Батальённае брацтва», якое складаецца з актывістаў розных добраахвотніцкай батальёнаў.

Сам Пятро Парашэнка сёння знаходзіцца ў Харкаве, дзе прадстаўляе новую адміністрацыю.

0
йцук / Адказаць
03.02.2015 / 20:24
Увядзеньне вайсковага становішча прымусіць алігархаў не разбазарваць народныя грошы, а якраз працаваць на карысьць радзімы. Людзі ва Ўкраіне абураныя дзеяньнямі парашэнкі, парашэнка апынуўся зусім ня той асобай, як яны разьлічвалі. Людзі раззлаваныя асабліва бюджэтам на 2015 год - калі ўвялі новыя падаткі на простае насельніцтва і не стварылі ўмоваў для разьвіцьця бізнэсу і правядзеньня сапраўдных рэформаў.
0
Евгений Максимович / Адказаць
03.02.2015 / 20:42
Если в Дебальцевском котле погибнут и будут взяты в плен тысячи украинских военнослужащих, и на этом фоне будут подкидываться капитулянтские соглашения, дорога у Порошенко будет только одна – военный трибунал причём с самым плохим исходом для него, жаль конечно что уберут его слишком поздно, это надо было сделать ещё в момент подкидывания так называемых минских "мирных соглашений",позволивших Москве сформировать и вооружить тяжёлым вооружением целую армию сепаратистов, в момент как раз когда украинские военные стояли под Луганском и добивали их остатки, это надо было сделать ещё после предательства под Иловайском и ДАПом, потому как теперь это может быть уже слишком поздно, учитавая что Армии так называемых ДНР и ЛНР хотят довести до 100 тысяч, после этого война примет уже совсем другой оборот. В любом случае он будет препятствовать всеобщей мобилизации и военному положению, на это есть причины.
0
Erfindhel / Адказаць
03.02.2015 / 20:45
Падарунак для расейскіх прапагандыстаў, як і нядаўнія прызнаньні дарадцы Парашэнкі пра зрыў мабілізацыі. Яшчэ доўга гэта будуць абсмоктваць на гёббельс-тв.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру