03.02.2015 / 21:37

Беларускія добраахвотнікі з Украіны павіншавалі Беларусь з днём народзінаў Кастуся Каліноўскага ВІДЭА 5

Узброеныя жаўнеры з беларускай сімволікай запісалі відэа, у якім згадалі пра дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага, паведаміла суполка «Згуртаваньне патрыётаў Беларусі імя Кастуся Каліноўскага» у аўторак.

У кадры бачныя 3 байцы, адзін з якіх трымае аўтамат, другі — снайперскую вінтоўку.

«Паважанае спадарства, мы, беларусы, якія змагаюцца на ўсходзе Украіны поруч з украінцамі за нашу і іх свабоду, хочам вам нагадаць пра сённяшнюю дату. Менавіта сёння, 2-га лютага, быў народжаны Кастусь Каліноўскі — беларускі змагар-рэвалюцыянер, які загінуў за нашу з вамі свабоду. У гэты дзень мы хочам пажадаць вам моцнага духу, прагі да свабоды і — Шануйце Маці-Беларусь! Жыве Беларусь! Жыве вечна!» — кажа ў звароце адзін з жаўнераў.

Раней паведамлялася, што на фронце супраць расійскіх баевікоў ва Украіне змагаюцца як мінімум дзясяткі грамадзян Беларусі, але яны не ўтвараюць асобнага атрада, а раскіданыя па розных украінскіх частках. Гэта рэзка памяншае рызыку масавай гібелі беларускіх добраахвотнікаў у выпадку, калі адбудзецца няўдалая аперацыя, ці частка ўкраінскіх войскаў трапіць у акружэнне.

З той жа прычыны падчас Другой сусветнай вайны амерыканцы стараліся не збіраць у адным падраздзяленні групу сваякоў ці землякоў.

Аляксандр Гелагаеў

0
лабус / Адказаць
03.02.2015 / 22:23
Спадарства. Не так усе кепска, пакуль есьць у нас такiя землякi. Жыве Беларусь.
0
Valkyrja / Адказаць
03.02.2015 / 23:41
"Жыве!" з Украіны кранае. Дзякую хлопцам! Кастуся Каліноўскага паважалі і яго ворагі за яго чалавечую годнасць; хлопцы яго нашчадкі... няхай лёс зберажэ іх дзеля жыцця, дзеля Беларусі!
0
йцук / Адказаць
03.02.2015 / 23:44
добра, што дазваляе зьнішчыць складзеныя стэрэатыпы пра беларусаў
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру